BE RU EN

Берасцейскія мытнікі канфіскавалі ў расейцаў талерак на 80 мільёнаў

  • 23.06.2014, 21:37

Увагу берасцейскіх мытнікаў прыцягнуў 55-гадовы грамадзянін Расеі.

Ён ехаў з Чэхіі цягніком Прага — Масква. У пасажырскай мытнай дэкларацыі расеец паказаў, што перавозіць сталовы сервіз вагой 20 кілаграмаў і коштам 900 еўра. Пасажыра вырашылі праверыць больш дбайна, паведамляе прэс-служба Берасцейскай мытні.

У выніку правядзення аперацый мытнага кантролю супрацоўнікі мытні акрамя названага ў дэкларацыі сервіза выявілі яшчэ 40 прадметаў брэндавага італьянскага посуду Versace Marco Polo - талеркі, кубкі, сподкі. Паводле папярэдняй ацэнкі кошт незадэклараванага тавару, канфіскаванага да пастановы суда, склаў звыш 80 мільёнаў рублёў.

У дачыненні да гаспадара посуду распачаты адміністрацыйны працэс паводле часткі 1 артыкула 14.5 КоАП Беларусі.

Фота: brest.customs.gov.by

Апошнія навіны