BE RU EN

Гішпанія разграміла Аўстралію

  • 23.06.2014, 21:11

Зборная Гішпаніі ў футболе здабыла перамогу над Аўстраліяй ў матчы групавога этапу чэмпіянату свету ў Бразіліі.

Сустрэча скончылася з лікам 3:0 (1:0). На 36-й хвіліне Давід Вілья распачаў лік, забіўшы гол пяткай, а на 69-й перавагу гішпанцаў павялічыў Фернанда Торэс. На 83-й хвіліне трэці гол у вароты аўстралійцаў правёў Хуан Мата, піша «Прессбол».

Матч не меў турнірнага значэння, бо раней Гішпанія і Аўстралія страцілі шанцы выйсці ў плэй-оф ЧС.

Апошнія навіны