BE RU EN

Кучма: Баевікі паабяцалі на час спыніць агонь

  • 23.06.2014, 21:06

Былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма паведаміў, што стораны перамоваў у Данецку змаглі дамовіцца аб спыненні агню да раніцы 27 чэрвеня.

«Мы дамовіліся аб двухбаковым спыненні агню да 10 ранку 27 чэрвеня», - заявіў Леанід Кучма на брыфінгу пасля заканчэння сустрэчы, паведамляе УНІАН.

У Данецку прайшлі перамовы мірнага урэгулявання ўкраінскага крызісу. На сустрэчы прысутнічалі спецпрадстаўнік дзеючага кіраўніка АБСЕ Хайдзі Тальявіні, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Расеі ва Украіне Міхаіл Зурабаў, былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, Віктар Медведчук, а таксама прадстаўнікі «ДНР» і «ЛНР».

Апошнія навіны