BE RU EN

Сірыю пакінуў астатні карабель з хімічнай зброяй

  • 23.06.2014, 19:44

З Сірыі адпраўленая астатняя партыя хімічнай зброі, прызначанай для знішчэння.

Пра гэта заявіў Гендырэктар Арганізацыі забароны хімічнай зброі (АЗХЗ) Ахмет Узюмджу, піша NEWSru.com.

«Астатняя партыя, з хімічных рэчываў што засталіся, і якія прызначаліся для вывазу з Сірыі, была пагружана сёння ў другой палове дня на дацкае судна Ark Futura. Карабель пакінуў порт Латакія», - гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце арганізацыі.

Узюмджу падкрэсліў, што вываз прэкурсораў для стварэння хімзброі і іншых хімічных рэчываў быў «фундаментальнай умовай у праграме знішчэння сірыйскай хімічнай зброі».

Большая частка вывезенага з Сірыі арсенала хімічнай зброі, як чакаецца, будзе знішчаная цягам бліжэйшых чатырох месяцаў, заявіў Узюмджу у панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Гаазе. Амаль 60 дзён пойдзе на ліквідацыю найбольш небяспечных рэчываў. Гэтая працэдура пройдзе ў нейтральных водах Міжземнамор'я на амерыканскім судне Cape Ray.

Кіраўнік АЗХЗ растлумачыў, што менш небяспечныя рэчывы будуць знішчацца на камерцыйных прадпрыемствах у ЗША, Германіі, Фінляндыі і Вялікабрытаніі.

У мінулую суботу першая партыя кампанентаў сірыйскай зброі прыбыла ў фінскі порт Хаміна, адкуль хімічны арсенал перавязуць на перапрацоўку. Перавозкай займаецца фірма Ekokem. Кіраўніцтва Ekokem чакае яшчэ адну або дзве партыі сірыйскай хімічнай зброі.

Апошнія навіны