BE RU EN

Арыштаваны старшыня Іўеўскага райвыканкама

  • 23.06.2014, 16:30

Следчым камітэтам расследуецца крымінальная справа аб карупцыі ў дачыненні да старшыні Іўеўскага райвыканкама.

"Крымінальная справа аб злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі распачатая Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь паводле матэрыялаў галоўнай управы ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь", - паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у панядзелак афіцыйная прадстаўнічка Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

"Сёння гэтая службовая асоба затрыманая. З ім працуюць следчыя", - праінфармавала яна. Дзеянні старшыні выканаўчага камітэта кваліфікаваныя паводле ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. На маёмасць затрыманага накладзены арышт.

"Рыхтуюцца матэрыялы для выстаўлення абвінавачвання і ўжывання меры стрымання", - адзначыла афіцыйная прадстаўніца СК.

Апошнія навіны