BE RU EN

У Менску збіраюць подпісы за вуліцу Барадуліна

  • 23.06.2014, 16:23

Менчукі просяць надаць імя Рыгора Барадуліна адной з вуліц у сталіцы і на малой радзіме паэта.

Сэрвіс электронных зваротаў у дзяржаўныя ўстановы «zvarot.by» і «Арт сядзiба» пачынаюць кампанію збору подпісаў для ўвекавечання памяці народнага паэта Беларусі, кандыдата на Нобелеўскую прэмію ў літаратуры і аўтара дзясяткаў паэтычных зборнікаў, вялікай колькасці вершаваных перакладаў твораў сусветнай культуры на беларускую мову - Рыгора Барадуліна.

Мэта кампаніі - надаць імя Рыгора Барадуліна адной з вуліц у Менску і на малой радзіме паэта - у пасёлку Ушачы, паведамляе «Арт сядзiба».

Арганізатары звяртаюцца да Савета Міністраў з прапановай даручыць Менскаму гарвыканкаму, Міністэрству культуры і Ушацкаму райвыканкам: усталяваць мемарыяльную дошку ў Менску на доме, у якім жыў Рыгор Барадулін; надаць імя Рыгора Барадуліна школе ў вёсцы Ушачы; адкрыць літаратурны музей або філіял музея Рыгора Барадуліна.

Падпісацца ў падтрымку кампаніі можна тут.

Пачатак кампаніі прызначаны на 29 чэрвеня, у гэты дзень а 19 гадзіне ў клубе «Графіці» адбудзецца фестываль, на якім выступяць такія гурты, як Re1ikt, TESAURUS, Leibonik band, HAINA.

Апошнія навіны