BE RU EN

Парашэнка адправіў Кучму на перамовы з Расеяй

  • 23.06.2014, 16:13

23 чэрвеня ў Данецку адбудзецца пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы аб рэалізацыі мірнага плана прэзідэнта Пятра Парашэнкі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Мэта пасяджэння - вызначэнне этапаў рэалізацыі мірнага плана.

"Чакаецца, што ў перамовах у Данецку возьмуць удзел спецпрадстаўнікі дзейнага старшыні АБСЕ Хайдзі Тальявіні і амбасадара РФ Міхаіл Зурабаў. На даручэнне кіраўніка дзяржавы, у пасяджэнні возьме ўдзел другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма", - паведамілі ў прэс-службе Парашэнкі.

Перад ад'ездам кантактнай групы ў Данецк прэзідэнт прыняў яе ўдзельнікаў у Кіеве.

"Удзел Леаніда Кучмы сведчыць аб высокай увазе прэзідэнта Украіны да гэтай місіі", - заявіў Парашэнка.

Як вядома, першае пасяджэнне групы адбылося 8 чэрвеня ў Кіеве. Тады Украіну прадстаўляў амбасадар у Нямеччыне Павел Клімкін, які цяпер узначальвае МЗС.

У панядзелак у Люксембургу на пасяджэнні Рады ЕЗ у замежных справах Клімкін прэзентуе мірны план Парашэнкі для ўрэгулявання сітуацыі на Усходзе краіны.

Апошнія навіны