BE RU EN

Роналду падтрымаў хлопчыка, якому выратаваў жыццё

  • 23.06.2014, 16:12

На матч са зборнай ЗША футбаліст прыйшоў з незвычайнай фрызурай.

Некалькі месяцаў таму сям'я хлопчыка звярнулася да Крышціяну Раналду за камплектам формы з аўтографам, каб прадаць яе на аўкцыёне і сабраць грошы на тэрміновую аперацыю. Футбаліст не толькі адгукнуўся на гэтую просьбу, але і аплаціў аперацыю, якая паспяхова прайшла ў канцы сакавіка, піша sports.ru.

Учора на матч са зборнай ЗША выйшаў з новай фрызурай, ірваная лінія на якой - дакладнае паўтарэнне шнара, які застанецца ў хлопчыка да канца жыцця.

Апошнія навіны