BE RU EN

На трасе Менск-Маладзечна скралі грузавік «Урал» з расейскімі нумарамі

  • 23.06.2014, 15:47

Маладзечанскі райаддзел міліцыі шукае аўтамабіль адной з маскоўскіх арганізацый.

Паводле факту яго крадзяжу распачатая крымінальная справа паводле артыкула «Крадзеж у асабліва буйной суме», піша «Рэгіянальная газета».

Грузавік «Урал» належыць маскоўскай арганізацыі «Мантажбудлізінг». Яго выкралі яшчэ 29 траўня. Аўтамабіль стаяў на дзялянцы каля пуцеправода дарогі Р106 Маладзечна-Менск.

Апошнія навіны