BE RU EN

Гурт Dzieciuki зняў кліп у стылі South Park (Відэа)

  • 23.06.2014, 15:11

Гарадзенскі гурт Dzieciuki прэзентаваў кліп на новую песню «Ладдзя роспачы».

Музыкі ўважаюць відэа, зробленае ў стылі South Park, за свой першы прафесійным кліп, піша tuzin.fm.

Гэтая песня і кліп створаныя паводле матываў навэлы «Ладдзя роспачы» знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. У гурта Dzieciuki дагэтуль былі ўжо ролікі - на песні «Мужыцкая праўда» і «Частуханы», але менавіта «Ладдзю роспачы» музыкі ўважаюць за свой першы прафесійны кліп. Вакаліст каманды Алесь Дзянісаў кажа, што праца - калектыўная і складана вылучыць кагосьці, акрамя Веры Cтомы, якой належыць самая ідэя кліпа і праца над ролікам. Само відэа – гэта кампутарная анімацыя. Цікава, што ў гэтым стылі зроблены вядомы мультсерыял South Park.

- Мы паспрабавалі экспэрыментаваць з гучаннем і песня атрымалася не зусім падобная да таго, што мы рабілі раней: нейкая сумесь змрочнага рок-н-ролу з элементамі кантры. Гэта не азначае, што мы будзем рухацца ў гэтым кірунку, але гэта сведчыць яшчэ раз пра тое, што мы будзем экспэрыментаваць і далей, - заўважае Аляксандр Дзянісаў.

Апошнія навіны