BE RU EN

Украіна дамаўляецца аб павелічэнні паставак газу з Еўропы

  • 23.06.2014, 15:00

На перамовах у Брусэлі «Нафтагаз» абмяркуе пастаўкі прыроднага газу з Еўропы праз газаправод «Баяны-Ужгарад».

Украінская кампанія плануе правесці перамовы аб прыцягненні еўрапейскіх партнёраў да кіравання ўкраінскай ГТС і павелічэнні паставак ва Украіну еўрапейскага газу 25 чэрвеня. Пра гэта паведаміў кіраўнік управы «Нафтагаза» Андрэй Кобалеў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак, піша «Інтэрфакс-Украіна».

Ён падкрэсліў, што 25-26 чэрвеня павінен адбыцца наступны раўнд перамоваў аб арганізацыі паставак прыроднага газу з краін ЕЗ праз Славакію, у прыватнасці, гаворка будзе ісці аб павелічэнні аб'ёмаў паставак праз газаправод «Баяны-Ужгарад», а таксама аб адкрыцці так званага вялікага рэверсу.

Раней «Нафтагаз Украіны» звярнуўся да Еўрапейскай камісіі з просьбай дазволіць вялікі рэверс газу ў славацкім кірунку.

Апошнія навіны