BE RU EN

Прыпынак у Рэчыцы ачапілі праз «бліны» ад штангі

  • 23.06.2014, 14:48

Міліцыя ачапіла прыпынак «Гарадскі палац культуры» ў Рэчыцы.

Гэта адбылося ў суботу 21 чэрвеня, паведамляе «Гомельская праўда».

На ходніках каля прыпынку была знойдзена скрынка, пераматаная скотчам. Да месца здарэння выехалі сапёры вайсковай часці 5525 з Гомеля. Яны выявілі скрынку. У ёй былі выяўленыя два «бліны» для штангі ў завадской ўпакоўцы.

Уладальнік спартыўнага інвентару не вядомы.

Апошнія навіны