BE RU EN

Барысавец закалоў сабутэльніка відэльцам

  • 23.06.2014, 12:57

У Барысаве адшукваецца мужчына, які падчас бытавой сваркі нанёс смяротныя раны відэльцам мясцоваму жыхару.

Забойства адбылося ў доме 12 на вуліцы Пушкіна. Двое сяброў распівалі таннае віно і, як гэта часта бывае ў такіх выпадках, паміж мужчынамі ўсчалася сварка. Адзін з іх схапіў першы, які трапіў пад руку прадмет - відэлец і нанёс ім удары па свайму госцю.

З шматлікімі раненнямі барысаўца даставілі ў раёны шпіталь. Выратаваць яго лекарам не ўдалося, піша ex-press.by.

Асоба, падазраваная ў забойстве чалавека, устаноўленая. Вядуцца пошукі забойцы.

Апошнія навіны