BE RU EN

Расейцы вывесілі на ЧС сімволіку тэрарыстычнай арганізацыі

  • 23.06.2014, 12:34

Сцяг тэрарыстычнай арганізацыі «Данецкая народная рэспубліка» быў вывешаны падчас матчу Бэльгія-Расея.

Чорна-сіне-чырвонае палотнішча было заўважанае на стадыёне «Маракана», дзе праходзіла гульня. Заўзятары зборнай Расеі займалі заходнюю трыбуну, і сярод іх падчас трансляцыі быў заўважаны сцяг «Данецкай народнай рэспублікі», прызнанай Украінай тэрарыстычнай арганізацыяй.

Гэта грубае парушэнне, якое павінна быць разгледжана ФІФА, мяркуюць украінскія СМІ.

Апошнія навіны