BE RU EN

Віктар Панядзельнік: Галоўная памылка зборнай РФ - што яна наогул выйшла на поле

  • 23.06.2014, 10:24

Чэмпіён Еўропы-1960 у складзе зборнай СССР Віктар Панядзельнік раскрытыкаваў гульню зборнай Расеі ў матчы 2-га тура ЧС-2014 супраць Бельгіі (0:1).

«Камандная гульня папросту не адладжаная. Як праходзіць пераход з абароны ў атаку? Наўздагад, падобна. Паўабарона дзейнічае неэфектыўна, атакі, па сутнасці, няма. Як можна падыходзіць з такой гульнёй да фінальнай часткі чэмпіянату свету?

У тактычным плане каманда проста разгубленая. У індывідуальным плане гульцы выглядаюць больш слабымі, чым мы чакалі. Какорын, на якога ўскладаліся вялікія надзеі - проста нуль. Малады хлопец, поўны сіл. А як слаба гуляе! Дзе ж ужо паказваць сябе, як ні на такім турніры.

Так і хочацца паіранізаваць, сказаўшы, што самая галоўная памылка расейскай зборнай у тым, што яна наогул выйшла на гульню. Таму што такімі безыдэйнымі быць нельга. Вы паглядзіце, якія гульні паказваюць іншыя зборныя, як яны б'юцца!» - цытуе Панядзельніка «Прессбол» са спасылкай на Bobsoccer.

Фота: infox.ru

Апошнія навіны