BE RU EN

Агрэсіўны пешаход напаў на BMW у Берасці

  • 23.06.2014, 9:58

Берасцеец заскочыў на капот, а затым разбіў шкло і ўдарыў кіроўцу.

Позна ўвечары ў суботу на вуліцы Кастрычніцкай Рэвалюцыі адбыўся даволі непрыемны інцыдэнт. Са слоў відавочцаў, дарогу ў недазволеным месцы перабягаў мужчына, на сігнал ён адрэагаваў неадэкватна - ускочыў на капот і стаў скакаць па аўтамабілі, паведамляе «Віртуальны Брэст».

Інцыдэнт адбыўся пад 23:40 21 чэрвеня. Убачыўшы парушальніка, кіроўца BMW стаў сігналіць, ужыў экстраннае тармажэнне і спыніўся.

Затым невядомы заскочыў на капот, пачаў скакаць па аўтамабілі і біць нагой у лабавое шкло. Разбіўшы яго, ён саскочыў і пачаў біць у прыадчыненае бакавое шкло кіроўцы, некалькі разоў ударыў аслупянелага кіроўцу ў плячук, які нават не паспеў адшпіліць рэмень бяспекі. А затым схаваўся.

Як высветлілася пазней, раней у гэтага чалавека на стаянцы Вяслярнага канала адбыўся канфлікт, і менавіта таму ён хаваўся. У выніку здарэння прычыненая шкода на 4,5 мільёна рублёў. Па гарачых слядах затрымаць агрэсіўнага пешахода не ўдалося.

Апошнія навіны