BE RU EN

Тэрыторыю Ізраіля абстралялі з Сірыі

  • 22.06.2014, 19:38

Афіцыйныя ўлады Ізраіля паведамілі пра тое, што на Галанскіх вышынях пры абстрэле з боку Сірыі быў забіты 15-гадовы хлопчык.

Снарад трапіў у грузавік, у якім хлопчык ехаў са сваім бацькам. Бацька хлопчыка і яшчэ адзін чалавек параненыя. Яны выконвалі работы на прыгранічных агароджах. Пакуль не да канца ясна, хто вёў абстрэл - сірыйскія паўстанцы або ўрадавыя войскі, паведамляе BBC.

Упершыню з пачатку сірыйскага канфлікту ў 2011 годзе ізраільцянін быў забіты на Галанскіх вышынях пры стральбе з боку Сірыі.

Прадстаўнік арміі Ізраіля, падпалкоўнік Пётр Лернер паведаміў агенцтву Асашыэйтэд Прэс, што стральба з Сірыі была «відавочна наўмыснай», але застаецца незразумелым, ці быў гэта мінамётны агонь, прыдарожная міна або артылерыйскі абстрэл.

Апошнія навіны