BE RU EN

Гол Месі дазволіў Аргенціне вырваць перамогу ў Ірана

  • 21.06.2014, 21:00

Аргенціна з цяжкасцю адолела Іран.

Гол Ліянэля Месі на апошніх хвілінах матча дазволіў Аргенціне перамагчы Іран у сустрэчы другога тура групавога этапу чэмпіянату свету ў футболе ў Бразіліі.

Гульня завяршылася з лікам 1:0 на карысць аргенцінцаў, піша «Газета.Ru».

Аргенціна набірае 6 ачкоў і гарантуе сабе ўдзел у плэй-оф. Іран з 1 ачком дзеліць другі і трэці радкі групы F са зборнай Нігерыі, у Босніі і Герцагавіны 0 ачкоў.

Апошнія навіны