BE RU EN

Пра гісторыю The Beatles здымуць кароткі серыял

  • 21.06.2014, 20:05

Упершыню на экранах з'явіцца мастацкі серыял пра «ліверпульскую чацвёрку».

Ягоным стварэннем займаецца амерыканская кампанія NBC і творчая каманда гістарычнага серыяла «Цюдоры», які выйшаў на экраны ў красавіку 2007 года, - прадзюсары Майкл Хёрст, Бэн Сільверман і Тэры Вайнберг, піша kp.ru.

Вядома, што серыял будзе складзены з васьмі частак і стане працягам цыкла праектаў ад NBC. Фільм пра The Beatles пакуль яшчэ знаходзіцца на самай ранняй стадыі распрацоўкі, таму дэталі сюжэту і дата прэм'еры пакуль не абвяшчаюцца.

Апошнія навіны