BE RU EN

Анджэй Пачобут: Лукашэнку цікавяць толькі грошы і еўрапейскія крэдыты

  • 21.06.2014, 19:54

Журналіст польскай «Газеты Выборчай», былы палітвязень Анджэй Пачобут лічыць, што Лукашэнка не ідзе на саступкі Захаду, а таргуецца з Еўропай.

Пра гэта ён заявіў расейскаму тэлеканалу «Дождь».

«Рэжым Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўвае міжнародную сітуацыю, якая склалася ў сувязі з агрэсіяй Расеі ва Украіне, на сваю карысць. Ён спрабуе цяпер наладзіць адносіны з Захадам, а ўмовы Захаду вядомыя - гэта вызваленне палітвязняў. І вось гэтая заходняя закулісная дыпламатыя прынесла такі вынік, што Алесь Бяляцкі выйшаў на волю. Аляксандра Лукашэнку цікавяць грошы, яго цікавяць крэдыты. І ўсё вядзецца вакол гэтага. І, натуральна, разлічваць на тое, што ён лібералізуе рэжым, не прыходзіцца. Тут проста - «тавар-грошы-тавар». У Беларусі настолькі моцна «закручаныя гайкі», што можна спакойна два-тры абарачэнні зрабіць назад і нічога не зменіцца», - заявіў Пачобут.

Апошнія навіны