BE RU EN

Мянчук з'еў 350 грамаў марожанага за 34 секунды

  • 21.06.2014, 18:41

У Менску прайшоў першы чэмпіянат Беларусі ў хуткасным паяданні марожанага, падчас якога менчукі паспрабавалі пабіць сусветны рэкорд.

У чэмпіянаце мог прыняць удзел любы жадаючы, старэйшы за 18 гадоў. Для ўдзелу трэба было пакінуць заяўку на старонках у сацыяльных сетках «Фэйсбук» і «Вконтакте». Лепшы вынік паказаў мянчук, які здолеў з'есці 350 грамаў марожанага за 34 секунды. Да сусветнага рэкорду не хапіла 5 секунд, піша onliner.by.

Сусветным чэмпіёнам у хуткасным паглынанні марожанага з'яўляецца 21-гадовы Міндаўгас Пуоджус, які праглынуў 350 грамаў замарожанай салодкай масы за 29 секунд.

Апошнія навіны