BE RU EN

Дзмітрый Пяскоў пагаліў вусы праз спрэчку

  • 21.06.2014, 15:37

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна кардынальна змяніў свой імідж.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў пагаліў вусы. Як напісала ў Instagram жонка былога прэфекта Паўночнай адміністрацыйнай акругі сталіцы Алега Мітволя - Міла Мітволь, на адчайны крок Пяскоў пайшоў з прычыны спрэчкі з дачкой. "Дзмітрый Сяргеевіч праз спрэчку з дачкой пагаліў вусы!" - напісала Міла Мітволь, а Алег Мітволь апублікаваў фота бязвусага Пяскова.

Згаліць вусы Пяскоў паабяцаў яшчэ год таму ў тым выпадку, калі ягоная дачка паспяхова здасць адзіны дзяржаўны экзамен. Да гэтага моманту ён, вядома, спрэс забыўся аб дадзеным слове, але дачка нагадала аб абяцанні, пішуць dni.ru.

Апошнія навіны