BE RU EN

Мікалай Статкевіч: Прайду свой шлях да канца

  • 21.06.2014, 9:19

Палітвязень адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

Пра гэта сайту charter97.org распавяла грамадская актывістка і рэжысёр Вольга Нікалайчык, якая лістуецца з палітвязнямі.

«У апошняй паштоўцы ён падзякаваў за добрыя словы, лісты і пажадаў усяго найлепшага. Адзін з апошніх лістоў мы пісалі разам з Мікалаем Аўтуховічам, які ўжо выйшаў на свабоду. У адказе Мікалая Статкевіча мяне вельмі ўразілі словы пра тое, што ён ведае, у чым цяпер яго абавязацельства, і выканае гэтае абавязацельства, чаго б гэта не каштавала. Мікалай Віктаравіч падкрэсліў, што не страціў сілы духу, свае ідэі і перакананні, пройдзе свой турэмны шлях да канца і не будзе пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі», - паведаміла Вольга Нікалайчык.

Нагадаем, Мікалай Статкевіч быў адным з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года. Арыштаваны пасля масавай дэманстрацыі пратэсту супраць іх фальсіфікацый. 26 траўня 2011 года палітык быў прысуджаны судом Партызанскага раёна Менска да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны