BE RU EN

Беларусы скардзяцца на перабоі ў здзяйсненні аперацый праз плацежныя карты

  • 20.06.2014, 21:49

Сёння вечарам у гандлёвых сетках і крамах Менска былі зафіксаваныя перабоі ў здзяйсненні аперацый праз плацежныя карты.

Сталічныя крамы не прымалі плацяжы праз банкаўскія плацежныя карты альбо папярэджвалі аб магчымых праблемах з аперацыямі, піша "Інтэрфакс".

Аб непрацуючых тэрміналах таксама паведамляюць жыхары Брэста.

Як паведамілі ў ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр", з 17.01 па 19.23 20 чэрвеня назіралася частковая непрацаздольнасць сістэмы апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў. У выніку, у сувязі з павелічэннем часу аўтарызацыі было адхілена каля 20% аўтарызацыйных запытаў.

У цяперашні момант сістэма працуе ў штатным рэжыме. Усе выпадкі неабгрунтаванага блакавання грашовых сродкаў на рахунках кліентаў будуць ліквідаваныя ў бліжэйшы час, - паведамілі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.

Апошнія навіны