BE RU EN

«Одноклассники» выдаляюць паведамленні з крытыкай Пуціна

  • 20.06.2014, 18:09

Вядомая расейская сацсетка ўвяла цэнзуру.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла адна з чытачак.

«Вы ўяўляеце, калі ў асабістай і канфідэнцыйнай перапісцы ў «Одноклассниках» напісаць «Пуцін - х ... йло!», гэтае паведамленне будзе аўтаматычна выдаленае», - адзначыла яна.

Адзін з удзельнікаў групы нашага сайта «ВКонтакте» гэтую інфармацыю пацвердзіў.

«Мая мама сядзіць у «Одноклассниках». Выдаляюць усё дрэннае, што хоць неяк звязана з Пуціным», - напісаў ён.

Апошнія навіны