BE RU EN

Тысячы жыхароў Гародні правялі шэсце па цэнтры горада

  • 20.06.2014, 14:25

Так вернікі адзначылі традыцыйнае свята Божага цела.

Для каталіцкага свету гэтае свята з'яўляецца трэцім паводле значнасці пасля Нараджэння і Вялікадня. Кожны год у адзін з чэрвеньскіх вечароў жыццё ў цэнтры горада замірае.

Тысячы гарадзенцаў запаўняюць цэнтральныя вуліцы. Шэсце выглядае вельмі прыгожа - маленькія дзеткі ў белых сукенках рассыпаюць пялёсткі руж, тысячы рознакаляровых харугваў.

Свята пачынаецца ў Фарным касцёле з набажэнства. Пасля гэтага вернікі праходзяць праз чатыры алтары гарадзенскіх касцёлаў, дзе здзяйсняюць святочныя імшы, піша «Камсамольская праўда ў Беларусі».

Фота: Аляксандр Саенка

Па дарозе вернікі спяваюць рэлігійныя песні і моляцца. Свята Цела і Крыві Хрыстовых адзначаецца ў другі чацвер пасля Пяцідзясятніцы і прысвечанае Святому Сакрамэнту, або еўхарыстыі.

Традыцыя такіх шэсцяў вельмі старая.

У Еўропе еўхарыстычныя працэсіі вядомыя з XIII стагоддзя. У 1264 годзе папа Урбан IV абвясціў гэтае свята агульнацаркоўным. Зараз у каталіцкіх храмах у гэты дзень здзяйсняецца ўрачыстая працэсія са Святымі Дарамі.

Фота: Аляксандр Саенка
Фота: Аляксандр Саенка
Фота: Аляксандр Саенка
Фота: Аляксандр Саенка

Апошнія навіны