BE RU EN

Расейскія танкі ўвайшлі ў Луганск

  • 20.06.2014, 7:46

Калона тэхнікі пад рускімі сцягамі ўвайшла ў Луганск.

Пра гэта паведамляе мясцовы сайт informator.lg.ua са спасылкай на мясцовых жыхароў.

У складзе калоны тры танкі, БТРы, амаль 10 грузавых аўтамабіляў Урал і недзе 10 мікрааўтобусаў, джыпаў і пазадарожнікаў УАЗ.

Паводле слоў людзей пад 5 гадзін раніцы яны пачулі гул на ўездзе ў Луганск з боку Краснадона. На дарозе яны ўбачылі калону тэхнікі з танкамі, БТРамі і грузавымі аўтамабілямі Урал. Пры набліжэнні да Луганска над калонай знік сцяг Расеі і з'явіўся белы сцяг. Мясцовыя жыхары мяркуюць, што вайскоўцы маскіруюцца пад міратворцаў.

Рух калоны таксама зафіксавалі вэб-камеры, усталяваныя ў горадзе.

Апошнія навіны