BE RU EN

Луганскія памежнікі адбілі атаку тэрарыстаў

  • 2.06.2014, 21:54

Бой памежнікаў з тэрарыстамі ў Луганску закончыўся.

Распляжыць баевікоў дапамаглі спецвойскі і авіяцыя, якія прыбылі на падмогу.

Пра гэта паведаміў кіраўнік інфармацыйнага аддзела АТА падпалкоўнік Уладзіслаў Селязнёў, піша Цензор.НЕТ.

"Паводле стану на 20.15 панядзелка бой спынены", - сказаў ён. Са слоў Селязнёва, на дапамогу памежнікам быў адпраўлены атрад спецвойска, а таксама авіяцыя, якая "зачысціла" сілы баявікоў. Прадстаўнік АТА не ўдакладніў, ці разблакаваны Луганскі памежны атрад. "Я гэтай інфармацыяй не валодаю на гэты момант", - адзначыў ён. Селязнёў таксама паведаміў, што блізу 10 памежнікаў Луганскага памежнага атрада, з папярэдніх звестак, атрымалі раны, у тым ліку чацвёра - цяжкія.

"Паводле папярэдніх звестак, пацвярджаюцца раны памежнікаў, ёсць таксама забітыя баевікі, пакуль інфармацыя ўдакладняецца", - сказаў ён. Нагадаем, з ночы на 2 чэрвеня луганскіх памежнікаў атакавалі амаль 500 тэрарыстаў. Паведамлялася аб 7 параненых украінскіх вайскоўцах і 8 тэрарыстах, а таксама 5 забітых баевіках.

Апошнія навіны