BE RU EN

Гарадзенец на заклад станцаваў на даху чужога аўто

  • 2.06.2014, 21:53

Хлопец здабыў заклад, але супраць яго распачатая крымінальная справа.

24-гадовы жыхар Гародні паспрачаўся з прыяцелем, што зможа забрацца на дах чужога аўтамабіля і паскакаць на ім, паведамляе "Вечаровы Гродна". Заклад маладзён здабыў, але хутка паўстане перад судом.

Паводле інфармацыі прэс-службы УУС Гарадзенскага аблвыканкама, прычыненую аўтамабілю шкоду ацанілі амаль у восем мільёнаў рублёў. У "Мазды-323" моцна пашкоджаны дах і капот.

Як адзначаюць у міліцыі, перад выбрыкам хлопец выпіваў з сябрамі. Яму захацелася паказаць сваю смеласць, і ён пайшоў у заклад, што зможа забрацца на аўтамабіль, што стаіць побач і паскакаць на ім. Праз некалькі секунд ён ужо "танцаваў" на даху машыны.

Супраць гарадзенца распачатая крымінальная справа паводле артыкула "Хуліганства".

Апошнія навіны