BE RU EN

У Луганску аднавіўся бой

  • 2.06.2014, 20:20

Пасля часовага зацішша баевікі зноў пачалі атакаваць памежатрад.

У Луганску пад 19.20 паводле мясцовага часу тэрарысты аднавілі страляніну па памежным атрадзе.

Пра гэта паведамілі УНІАН у Аддзеле пытанняў узаемадзеяння са СМІ адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

«Пасля часовага зацішша баевікі перагрупаваліся і прадоўжылі атаку на памежны падраздзяленне», - гаворыцца ў паведамленні.

Агулам агонь вядзецца з 4 раніцы. Ахоўнікі мяжы прадаўжаюць адбіваць напады сваімі сіламі.

Апошнія навіны