BE RU EN

Гомельскія ўлады просяць прадпрыемствы дапамагчы сабраць стадыён на Баскава

  • 2.06.2014, 19:10

Улады Гомеля вызначыліся з артыстам, які будзе радаваць публіку на Цэнтральным стадыёне 3 ліпеня.

Гэтым разам гэта народны артыст Расеі Мікалай Баскаў. Квіток каштуе ад 150 000 да 400 000 рублёў. На ўсялякі выпадак арганізатары канцэрту заклікалі кіраўнікоў прадпрыемстваў «заахвоціць» работнікаў і ветэранаў, піша onliner.by.

У лісце ўтрымліваецца прапанова забяспечыць самых годных квіткамі на культурнае мерапрыемства і даць справаздачу.

Гарвыканкам паслядоўна прытрымліваецца традыцыі запрашаць на беларускія дзяржаўныя святы самых правераных расейскіх поп-выканаўцаў. Надоечы на стадыёне адспяваў Растаргуеў, дагэтуль выступаў і садзіў ялінкі Газманаў. У гэтых выпадках значная частка квіткоў таксама была добраахвотна выкупленая прадпрыемствамі і размеркаваная ў працоўных калектывах.

Фота: a-efremov.ru
Фота: a-efremov.ru

Апошнія навіны