BE RU EN

Японія будуе ледзяную сцяну вакол Фукусімы

  • 2.06.2014, 17:39

У Японіі пачалося будаўніцтва велізарнай падводнай ледзяной сцяны вакол ядзерных рэактараў АЭС «Фукусіма-1».

Яна неабходная для таго, каб спыніць уцечкі радыёактыўнай вады. У глебе вакол рэактараў пракладуць 1500 труб, праз якія будзе падавацца астуджальная вадкасць. Даўжыня ледзяной сцены складзе 1,5 кіламетра, перадае BBC.

Некаторыя эксперты выказвалі сумневы з нагоды праекта. Іх неспакой выклікала і тое, што зямля будзе заставацца замарожанай летам.

Аварыя на АЭС «Фукусіма-1» адбылася вясной 2011 года ў выніку землятрусу і цунамі.

Фота: Reuters

Апошнія навіны