BE RU EN

Лукашэнка праверыць мяжу з Польшчай

  • 2.06.2014, 15:18

Беларускі дыктатар плануе пабываць летам з інспекцыяй на мяжы.

Лукашэнка 2 чэрвеня прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэта Леаніда Мальцава. На сустрэчы таксама прысутнічаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Мяжуеў. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Дыктатар пацікавіўся, ці маюцца якія-небудзь праблемы ў дзейнасці памежведамства, якія патрабуюць прыняцця рашэння на яго ўзроўні. Ён адзначыў, што гэтым летам хацеў бы пабываць на мяжы, каб асабіста азнаёміцца з выкананнем раней дадзеных даручэнняў.

Лукашэнка заявіў, што ў прыватнасці мае намер азнаёміцца з развіццём «турыстычнага патэнцыялу беларускіх выспаў на рацэ Заходні Буг».

«Гэта вельмі цікава для людзей. З пункту гледжання патрыятычнага, ваенна-патрыятычнага выхавання для нас гэта вельмі важна», - сказаў ён. Пры гэтым ён адзначыў, што тры гады таму старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар абяцаў прывесці ў парадак адпаведныя тэрыторыі і катакомбы, якія знаходзяцца на іх, руіны, арганізаваць турыстычныя сцежкі.

На думку Лукашэнкі, тыя месцы таксама можна было б задзейнічаць для кіназдымак. «Там з задавальненнем будуць здымаць фільмы, таму што лепшага месца для натуральных здымак не знойдзеш», - адзначыў ён.

Апошнія навіны