BE RU EN

Арсеній Яцанюк: Толькі вельмі жорсткія санкцыі спыняць Маскву

  • 2.06.2014, 13:50

Прэм'ер-міністр Украіны заклікае Захад увесці супраць Расеі дадатковыя санкцыі.

Пра гэта Арсеній Яцанюк сказаў у інтэрв'ю нямецкай газеце Frankfurter Allgemeine, перадае ТСН.

Паводле слоў прэм'ер-міністра Украіны, толькі вельмі жорсткія санкцыі змогуць супрацьстаяць таму, што Расея робіць ва Украіне, і прымусіць Маскву пайсці на перамовы. Пры гэтым ён адзначыў, што прамая сустрэча Уладзіміра Пуціна і новага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі немагчымая.

"У нас не засталося даверу да расейскага ўрада. Масква заўсёды будзе махляваць. Цяпер мы можам весці перамовы з Расеяй толькі ў жэнеўскім фармаце з удзелам чатырох бакоў: Украіны, ЕЗ, ЗША і Расеі", - сказаў Яцанюк.

Ён таксама дадаў, што Украіна ніколі не змірыцца з анэксіяй Крыма. Па словах Яцанюка, Кіеў ужо звярнуўся ў міжнародныя суды.

Раней газета Wall Street Journal пісала, што Абама будзе ўгаворваць ЕЗ працягнуць барацьбу з Пуціным за Украіну.

Апошнія навіны