BE RU EN

У Гродна «ажывілі» вуліцу Элізы Ажэшкі

  • 2.06.2014, 12:33

У Гродна адбылося гістарычнае падарожжа па вуліцы Элізы Ажэшкі.

1 чэрвеня ў Гродна ўсё жадаючыя маглі прагуляцца разам з героямі твораў пісьменніцы і грамадскай дзяячкі беларускага паходжання Элізы Ажэшкі - беларусамі, яўрэямі, палякамі ў нацыянальных касцюмах, піша БелаПАН.

Гістарычнае падарожжа па вуліцы Элізы Ажэшкі прайшло каля хаткі пісьменніцы на былой вуліцы Раскоша, дзе ў атмасферы XIX стагоддзя можна было выпіць кубачак травяной гарбаты, пачаставацца марожаным, сфатаграфавацца на памяць з вядомай пісьменніцай, закруціцца ў танцы і наведаць майстэрні народных умельцаў. Для дзяцей праводзіліся гульні і конкурсы.

Фото Александра Саенко, БелаПАН.
Фото Александра Саенко, БелаПАН.
Фото Александра Саенко, БелаПАН.
Фото Александра Саенко, БелаПАН.
Фото Александра Саенко, БелаПАН.
Фото Александра Саенко, БелаПАН.

Апошнія навіны