BE RU EN

У Гомелі сутыкнуліся пяць аўто

  • 2.06.2014, 12:05

Адзін аўтамабіль у выніку ДТЗ перакуліўся.

У сацсетках з'явіліся фота аварыі, у якую трапілі адразу пяць аўтамабіляў. Больш за ўсё дасталася Volkswagen, які ад удару нават перакуліўся. Па словах відавочцаў, ДТЗ адбылося ўчора каля васьмі гадзін вечара на вул. Мазурава ў Гомелі, піша onliner.by.

Фото: vk.com
Фото: vk.com
Фото: vk.com
Фото: vk.com
Фото: vk.com

Як распавядаюць сведкі аварыі, кіроўца Volkswagen рухаўся па Мазурава, у гэты момант кіроўца Peugeot, які ехаў па процілеглай паласе, вырашыў развярнуцца, але не разлічыў час і хуткасць.

Адбылося сутыкненне, у выніку якога Volkswagen перакуліўся. Таксама пацярпелі тры прыпаркаваных непадалёк аўто.

Апошнія навіны