BE RU EN

Вынікі валютных таргоў: даляр - Br10 100

  • 2.06.2014, 11:46

На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі.

Новая тэндэнцыя паступовага росту даляра такая: на адзін дзень стабільнасці даводзіцца два дні росту па 10 рублёў. Сёння амерыканская валюта зноў падаражэла і ўстанавіла новы рэкорд - 10 100 беларускіх рублёў. Еўра таксама вырас.

Пасля некалькіх дзён «замаразкі» еўра стаў даражэй на 20 рублёў - 13 750. Расейскі рубель працягвае павольна таннець - на паўтара рубля, і цяпер ён каштуе 289,5 беларускага. Пра гэта onliner.by паведамілі ў банку «Масква-Мінск».

Нагадаем, у пятніцу даляр падаражэў на 10 рублёў, абнавіўшы рэкорд кошту - 10 090 беларускіх рублёў. Курс еўра не мяняўся - 13 730 беларускіх рублёў. Расейская валюта ледзь патаннела - да 291 беларускага рубля.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны