BE RU EN

Суд разгледзіць рэзанансную справу аб забойстве менчанкі Таццяны Слонімскай

  • 2.06.2014, 10:56

Менаблсуд 10 чэрвеня прыступіць да разгляду справы аб жорсткім забойстве 50-гадовай менчанкі з-за аўтамабіля.

"На 10 чэрвеня на 10:30 прызначанае судовае разбіральніцтва ў адкрытым судовым пасяджэнні ў Менскім абласным судзе па крымінальнай справе па абвінавачванні двух раней судзімых менчукоў 1992 і 1994 гадоў нараджэння, якія абвінавачваюцца ў забойстве 50-гадовай менчанкі Слонімскай", - паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у панядзелак прэс-сакратар Вярхоўнага суда Беларусі Юлія Ляскова.

Яна ўдакладніла, што "фігурант 1992 года нараджэння, раней судзімы, абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт.14, ч.2 арт.205 "Крадзеж", ч.2 арт.205, ч.3 арт.205, ч. 3 арт.207 "Разбой" п.п. 6, 12 ч. 2 арт. 139 "Забойства", ч.1 арт.377 "Крадзеж або пашкоджанне дакументаў, штампаў, пячатак", ч.1 арт.380 "падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак", ч. 1 арт.381 "Падробка альбо знішчэнне ідэнтыфікацыйнага нумара транспартнага сродку "Крымінальнага кодэкса Беларусі".

"Другі фігурант 1992 года нараджэння, раней судзімы, абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.6 арт.16, п.п. 6,12 ч.2 арт.139, ч.2 арт.205, ч.3 арт.205, ч.6 арт.16, ч.3 арт.207 КК РБ", - праінфармавала Ляскова.

Судовы працэс будзе адкрытым.

Як раней паведамляла агенцтва са спасылкай на начальніка аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Сяргея Кабаковіча, расследаванне гэтай справы было завершана ў другой палове красавіка.

Кабаковіч нагадаў, што жорсткае забойства Т.Слонімскай было здзейснена летам 2013 года. "Апошні раз жанчыну бачылі 3 ліпеня 2013 года. Яна з'ехала на машыне збіраць ягады ў Менскім раёне. Падчас папярэдняга расследавання 18 ліпеня 2013 года ў лясным масіве паблізу вёскі Дварэц Менскага раёна закапаным у зямлю быў знойдзены труп жанчыны з шматлікімі (не менш за 14) нажавымі раненнямі".

"Дзякуючы ўзаемадзеянню з праваахоўнікамі з Расеі ў Маскве быў знойдзены аўтамабіль, які належыць Слонімскай. Ён быў прададзены з выкарыстаннем падробленых дакументаў", - праінфармаваў Кабаковіч.

"Своечасова правядзенымі следчымт дзеяннямі і аператыўна-вышуковымі мерапрыемствамі праваахоўнікамі былі ўстаноўленыя і затрыманыя падазраваныя ў здзяйсненні злачынства. Імі апынуліся раней неаднаразова судзімыя менчукі 1992 і 1994 гадоў нараджэння", - адзначыў начальнік аддзела.

Паводле яго слоў, "следствам таксама былі выяўленыя і іншыя супрацьпраўныя дзеянні падазраваных". "Асноўнае абвінавачанне ім прад'яўлена ў здзяйсненні забойства пры абцяжваючых абставінах, здзяйсненні разбойнага нападу і серыі крадзяжоў, а таксама ў крадзяжы і знішчэнні дакументаў, выкарыстанні падробных дакументаў", - удакладніў Кабаковіч.

Апошнія навіны