BE RU EN

Уладзімір Клічко гатовы біцца з Паветкіным

  • 2.06.2014, 10:11

Паядынак павінен прайсці ў Кіеве.

Уладзімір Клічко адказаў на заклікі Аляксандра Паветкіна, якога пабіў у Маскве, арганізаваць бой-рэванш. Умова адна: паядынак павінен прайсці ў Кіеве.

"Я магу даць Паветкіну матч-рэванш, але гэты бой павінен прайсці ў Кіеве, - сказаў Клічко тэлеканалу "Интер". - У нас ёсць выдатная арэна - НСК "Алімпійскі", на якой мог бы прайсці такі бой".

Нагадаем, 5 лістапада ў Маскве ў СК «Алімпійскі» адбыўся бой за званне чэмпіёна свету ў цяжкай вагавой катэгорыі па версіі WBA паміж украінцам Уладзімірам Клічко і расейцам Аляксандрам Паветкіным. Перамогу атрымаў украінец.

Апошнія навіны