BE RU EN

400 баевікоў з мінамётамі і кулямётамі штурмуюць Луганскі памежатрад

  • 2.06.2014, 8:07

Тэрарысты вядуць агонь з жылых дамоў.

Баевікі працягваюць сцягваць сілы і ўзбраенне да щпращлення Луганскага памежнага атрада. Пра гэта паведамляе Дзяржпамежслужба Украіны.

Па стане на 7.00 іх ужо каля 400 чалавек. З узбраення заўважаныя мінамёты і ДШК.

Па наяўнай інфармацыі, тэрарысты заблакавалі жыхароў дома, які знаходзіцца побач з часткай, і вядуць агонь з вокнаў кватэр мірных жыхароў, што робіць немагчымым для памежнікаў вядзенне прыцэльнага агню.

«На жаль, дапамога ад Узброеных сіл і іншых праваахоўных органаў адсутнічае», - гаворыцца ў паведамленні.

Падчас начнога штурму Луганскага памежнага атрада, які пачаўся каля 4 раніцы, параненыя памежнікі.

«Першая атака з ужываннем аўтаматаў і падствольных гранатамётаў пачалася каля 4:00 і доўжылася каля 40 хвілін. Памежнікі яе паспяхова адбілі. Перадыслакаваўшыся, нападаючыя аднавілі атакі. На гэты раз з пазіцый, абсталяваных у вокнах шматпавярхоўкі, па памежніках прыцэльны агонь вялі снайперы. Другая і трэцяя хваля атакі таксама былі адбітыя», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны