BE RU EN

Расейскія журналісты папрасілі прабачэння за хлусню пра Украіну

  • 18.06.2014, 21:48

Журналісты тэлеканала міністэрства абароны Расеі "Звезда" прызналі, што скажалі інфармацыю пра падзеі на ўсходзе Украіны.

У распараджэнне 5 канала патрапілі заявы Яўгена Давыдава і Мікіты Канашэнкава, у якіх яны просяць прабачэння перад народам Украіны за адкрытую хлусню расейскіх СМІ.

Давыдаў і Канашэнкаў прызнаюцца ў тым, што падчас працы ў Славянску і Краматорску амаль уся інфармацыя, якую яны апублікавалі - выдуманая, піша korrespondent.net.

Гатовыя тэксты ім дасылалі з рэдакцыі ў Маскве. Менавіта гэтыя двое распаўсюдзілі матэрыял аб нібыта выкарыстанні фосфарных бомб пад Славянскам і аб выкарыстанні ўкраінскім войскам установак "Град" супраць мірнага насельніцтва.

Сярод іншага журналіст паведаміў: "Аб тэмах для здымак мне казала кіраўніцтва тэлеканала ў Маскве. У тым ліку аб фосфарных бомбах, якія я асабіста не бачыў. Факты неадпаведнасці становішча з тым, што паказвае расейскае ТБ, назіраў неаднаразова. У сувязі з чым прыносім прабачэнні народу Украіны".

Як вядома, Яўгена Давыдава і Мікалая Канашэнкава затрымала Служба бяспекі Украіны ў Днепрапятроўску. Пасля размовы іх перадалі расейскім дыпламатам.

Апошнія навіны