BE RU EN

Галандцы з цяжкасцю перамаглі аўстралійцаў на ЧС

  • 18.06.2014, 20:57

Зборная Галандыі ў футболе ва ўпартай барацьбе адолела каманду Аўстраліі ў матчы другога тура ў групе B на чэмпіянаце свету ў Бразіліі.

Сустрэча завяршылася з лікам 3:2 на карысць галандцаў. У складзе «аранжавых» адзначыліся Ар'ен Робэн, Робін ван Персі і Мэмфіс Депай. У аўстралійцаў галы на рахунку Ціма Кэхіла і Майла Едынака, які рэалізаваў пенальці.

Аўстралія - Галандыя - 2:3.

Галы: Кэхіл, 21; Едынак, 54 (пен) - Робэн, 20; ван Персі, 58; Депай, 68

Папярэджанні: Кэхіл, 43 - ван Персі, 47.

Фота: AP Photo/Michael Sohn

Апошнія навіны