BE RU EN

Беларусь прадала калійных угнаенняў на $ 860 мільёнаў

  • 18.06.2014, 20:49

Беларусь у студзені-красавіку 2014 павялічыла экспарт калійных угнаенняў на 47,2%.

У параўнанні са студзенем-красавіком 2013 ён вырас да 1897 тыс. тон у пераліку на актыўнае рэчыва (3140,7 тыс. тон у фізічнай вазе), паведамляе АФН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

У красавіку экспарт знізіўся да 564 тыс. тон (933 тыс. тон у фізічнай вазе) з 581 тыс. тон (963 тыс. тон) у сакавіку.

Валютная выручка ад экспарту калійных угнаенняў у студзені-красавіку 2014 склала $ 863,1 млн., павялічыўшыся на 4,8% у параўнанні са студзенем-красавіком 2013 года.

Апошнія навіны