BE RU EN

Кіраўнік Нацбанка Украіны падаў у адстаўку

  • 18.06.2014, 18:07

Кіраўнік Нацыянальнага банка Украіны Сцяпан Кубіў напісаў заяву аб адстаўцы з займаемай ім пасады.

Як гаворыцца ў заяве, размешчанай на старонцы Кубіва ў «Фэйсбуку», кіраўнік НБУ просіць звольніць яго з займаемай пасады «ў сувязі з намерам прадоўжыць публічную палітычную дзейнасць».

Нагадаем, сёння Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прапанаваў парламенту звольніць Кубіва з займаемай пасады.

Адпаведны законапраект № 4112а кіраўнік дзяржавы ўжо падаў у Вярхоўную Раду. На пасаду кіраўніка НБУ Парашэнка прапануе прызначыць Валерыю Гантарову.

Апошнія навіны