BE RU EN

Беларусь у лідарах у кантрабандзе цыгарэт у ЕЗ

  • 18.06.2014, 18:00

Траціна нелегальных тытунёвых вырабаў увезена ў Еўропу з Беларусі, Украіны і Расеі.

Як паведаміла Еўрапейская камісія ў Брусэлі, усяго на межах краін ЕЗ з сакавіка па снежань мінулага года было затрымана 816 мільёнаў штук цыгарэт і 240 тысяч літраў алкаголю.

Колькасць канфіскаваных цыгарэт вырасла ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года на 105%, паведамляе PAP.

Як адзначыла Еўракамісія, эфектыўнасць кантролю вырасла, дзякуючы ўвядзенню агульных крытэрыяў рызыкі і падтрыманню сталых кантактаў паміж мытнымі службамі ўсіх краін.

Блізу траціны канфіскаваных цыгарэт выраблена ў дзяржавах, суседніх з ЕЗ, у прыватнасці ў Беларусі, Украіне, Расеі, Босніі і Герцагавіне, а таксама Сербіі. Палова прыбыла па моры з Азіі, Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Паходжанне астатніх 10% невядомае.

Варта адзначыць, што нашая краіна - лідар у кантрабандзе тытунёвых вырабаў непасрэдна ў суседнюю Польшчу, а за апошнія пяць гадоў незаконны ўвоз беларускіх цыгарэт у ЕЗ агулам павялічыўся ў 23 разы.

Апошнія навіны