BE RU EN

Анатоль Байдачны: «У Беларусі многія заўзеюць супраць расейскай зборнай»

  • 18.06.2014, 17:07

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі ў футболе падзяліўся ўражаннямі ад чэмпіянату свету-2014.

Аб уражаннях вядомы спецыяліст падзяліўся з «Прэсболам».

«Не разумею, калі пачынаюць разважаць пра заняпад гішпанцаў. З чаго б гэта? Іхнія клубы не далей як у мінулым месяцы перамаглі і ў Лізе чэмпіёнаў, і ў Лізе Еўропы. Прычым у галоўным еўракубку сустрэліся два прадстаўнікі «прымеры». І зборная за восем апошніх гадоў выйграла ўсе, што можна. Чаму ж яе пераможнае шэсце павінна заканчвацца? Нам бы такі заняпад - у Расеі, Беларусі, ды ў любой краіне. Іншая справа, што гішпанцы, магчыма, псіхалагічна стаміліся ад перамог. Адгэтуль з'яўляецца нядбайнасць, прыкметная ў матчы з галандцамі. Занадта лёгка ім раней усё ўдавалася. Думалі, і далей усё пойдзе па старой звычцы. Дык нам якая справа да гэтага? Трэба звяртаць увагу на нас саміх - у сэнсе на Расею. Кажу «нас», таму што я расеец.

І для мяне вельмі дзіўна даведацца, што ў Беларусі многія заўзеюць супраць расейскай зборнай. Ніколі з падобным стаўленнем не сутыкаўся. Як гэта наогул магчыма?.. Каманда Фабіё Капэлы ў стартавай сустрэчы нічога не дала зрабіць паўднёвакарэйцам. Аднак памылка Акінфеева прывяла да прапушчанага голу. Ды і ў агульным выступ расейцаў мне не спадабаўся. Наўрад ці хтосьці застаўся задаволены. Не было стваральнай гульні, каманда паўстала напружанай, закамплексаванай...» - сказаў Байдачны.

Апошнія навіны