BE RU EN

Расея перакіне ў Беларусь ядзерныя бамбавікі Ту-160

  • 18.06.2014, 7:52

Стратэгічныя бамбавікі будуць базіравацца на адным з вайсковых аэрадромаў у Беларусі.

Пра гэта стала вядома з крыніцы ў камандаванні ВПС Расеі, піша ўкраінскае выданне «Эканамічныя весткі». Гэтую інфармацыю таксама паведамляе шэраг расейскіх сайтаў і беларускі партал «Ваенна-палітычны агляд».

Стратэгічныя бамбавікі перакідваюцца ў Беларусь нібыта для ўдзелу ў паветраным парадзе, які праводзіцца ў гонар афіцыйнага «дня незалежнасці», які святкуецца 3 ліпеня.

У цяперашні час праводзіцца падрыхтоўка самалётаў і экіпажаў для пералёту з аэрадрома Энгельс на адзін з беларускіх аэрадромаў. Пералёт адбудзецца ўжо ў бліжэйшы час. Ні колькасць самалётаў, ні аэрадром, на якім будуць базіравацца бамбавікі, пакуль не ўдакладняюцца. Вядома толькі, што пасля параду Ту-160, хутчэй за ўсё, будуць часова базіравацца на адным з беларускіх вайсковых аэрадромаў.

Учора стала вядома, што, акрамя самалётаў, у парадзе таксама возьмуць удзел расейскія браняваныя аўтамабілі «Тыгр», ракетныя комплексы «Іскандэр» і ЗРК С-400, якія ўжо перакінуты ў Беларусь.

Апошнія навіны