BE RU EN

Харкавец трапіў у няміласць

  • 14.06.2014, 20:38

Міністра фінансаў выключылі са складу экспертнага савету дзяржаўных праграм.

Адпаведная пастанова ўрада ад 9 чэрвеня 2014 г падпісаная Міхаілам Мясніковічам і апублікаваная на афіцыйным прававым інтэрнэт-партале.

Замест Андрэя Харкаўца ў склад савета ўключаны намеснік міністра Максім Ермаловіч.

Раней Андрэй Харкавец не трапіў у міжведамасную працоўную групу падрыхтоўкі бюджэту на 2015 год і ў абноўлены склад Савета бяспекі.

Ні адной згадкі пра дзейнасць міністра фінансаў няма ўжо амаль паўгода. Паводле чутак, Харкавец знаходзіцца на лячэнні за мяжой.

Апошнія навіны