BE RU EN

Іракскае войска адбіла ў баевікоў тры гарады

  • 14.06.2014, 20:32

Падчас налётаў іракскіх ВПС на базы тэрарыстаў у захопленым горадзе Байджы было забіта каля 200 ісламістаў.

Больш за 200 баевікоў былі забітыя ваенна-паветранымі сіламі Ірака падчас налётаў на базы баевікоў з тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава Ірака і Леванта" ў захопленым імі горадзе Байджы на поўначы краіны. Пра гэта ў суботу, 14 чэрвеня, паведамляе агенцтва Deutsche Welle са спасылкай на сайт іракскай тэлекампаніі Al-Sumaria News.

За апошнія дні з дапамогай узброеных прадстаўнікоў розных этнічных груп іракскага войска, паводле ягоных уласных звестак, атрымалася вярнуць кантроль над трыма захопленымі джыхадзістамі гарадамі. У прыватнасці, быў адбіты горад Ішакі, які знаходзіцца ў 100 кіламетрах на поўнач ад Багдаду. Увечары ў пятніцу вайскоўцы таксама выціснулі тэрарыстаў з размешчаных непадалёк гарадоў Муатасам і Дхулія, паведамляе AFP.

Паводле паведамленняў іракскіх СМІ, тысячы іракцаў ужо з'явіліся ў вайсковыя прызыўныя пункты, каб уступіць у шэрагі добраахвотнікаў.

Апошнія навіны