BE RU EN

Супрацьстаянне ў Кіеве працягваецца: будынак амбасады РФ закідваюць камянямі (Відэа)

  • 14.06.2014, 19:54

Удзельнікі акцыі пратэсту пад амбасадай РФ у Кіеве закідваюць будынак камянямі і дымавымі шашкамі.

Як паведамілі ў эфіры Hromadske TV, пакуль удзельнікі акцыі пратэсту закідваюць будынак амбасады камянямі, разбіраючы брук перад будынкам, у ход таксама пайшлі дымавыя шашкі. У будынку разбіта некалькі вокнаў.

Перад гэтым перад амбасадай перавярнулі, збілі і размалявалі аўтамабілі, якія належаць дыпламатычнай установе.

Каб пратэстоўцы не пайшлі на штурм амбасады, яго акружыла міліцыя. Аднак пазней іх атачылі мітынгоўцы, і міліцыя развярнулася і пайшла.

На плоце амбасады РФ усталяваны ўкраінскі сцяг.

Пратэсты выкліканыя гібеллю ў Луганску ўкраінскіх вайскоўцаў на самалёце ІЛ-76.

Апошнія навіны